Мужчыну, які любіць памідоры са смятанай, пакаралі 15-сутачным арыштам

65-гадовага інжынера Анатоля Шалковіча затрымалі яшчэ 11 лістапада, але «пакаяльнае відэа» з ім прэс-служба МУС апублікавала толькі ўчора, 17 лістапада.

19.11.2021 / 15:24

Праваабаронцам стала вядома, што Шалковіча арыштавалі на 15 сутак. Але артыкул, па якім асудзілі інжынера, пакуль невядомы.

МУС Беларусі пракаментаваў затрыманне Анатоля: «65-гадовы інжынер сталічнага прадпрыемства арганізаваў у падвале дома вытворчасць пратэснай сімволікі. Вырабленыя сцягі мужчына закідваў на дрэвы».

Nashaniva.com