На вуліцы Прытыцкага ў Мінску вадзіцель не саступіла маршрутцы і перакулілася

Згодна з папярэдняй інфармацыяй, ДТЗ здарылася каля 15:00. За рулём «Сітраена» была 25-гадовая дзяўчына.

06.11.2021 / 20:46

Яна рухалася па вуліцы Прытыцкага з боку праспекта Пушкіна ў накірунку вуліцы Сердзіча.

Вадзіцель збіралася перастроіцца ў іншую паласу і не саступіла дарогу маршрутцы, за рулём якой быў 45-гадовы мужчына.

Яны сутыкнуліся і «Сітраен» перакуліўся. Дзяўчына атрымала траўмы і патрапіла ў шпіталь. Зараз па факце ДТЗ праводзіцца праверка.

Nashaniva.com