Больш слабага алкаголю і менш соку. Што цяпер купляе беларускі спажывец?

Якіх тавараў сёлета беларусы сталі купляць больш, а ад чаго вырашылі ўстрымацца? І як на гэта паўплывала інфляцыя? Thinktanks.by прааналізаваў даныя афіцыйнай статыстыкі па дынаміцы рознічнага продажу.

05.11.2021 / 20:46

Выданне параўнала перыяд са студзеня па верасень 2021-га з аналагічным перыядам мінулага года.

Аказалася, што самы вялікі скачок адбыўся ў продажах слабаалкагольных напояў (калі не лічыць піва). А мацней за ўсё праселі продажы фруктовага соку.

У топ росту продажаў трапілі выключна харчовыя тавары. А ў антырэйтынгу ёсць і нехарчовыя.

Топ-5 тавараў па росце продажаў:

Топ-5 тавараў па падзенні продажаў:

За год — з верасня мінулага года па верасень гэтага — больш за ўсё падаражэлі гародніна: буракі, морква, капуста. Цэны на іх выраслі на 45-67%, аднак продаж гародніны за гэты перыяд толькі павялічыўся. Садавіна падаражэла параўнальна не вельмі (за выключэннем бананаў).

Падаражэў на 50% алей, і, як бачым, купляць яго сталі менш. Выраслі кошты на паўфабрыкаты і вырабы з мяса, што не прымусіла беларусаў адмовіцца ад іх. Затое неапрацаванага мяса сталі купляць менш.

У цэлым у 2021 годзе продажы харчовых і нехарчовых тавараў выраслі на 1,7% і 1,3% адпаведна.