У Берліне загінуў супрацоўнік пасольства Расіі. Ён выпаў з акна дыпмісіі

Расійскі дыпламат быў знойдзены мёртвым пад вокнамі амбасады РФ у Берлін. Інцыдэнт адбыўся яшчэ 19 кастрычніка. Як мяркуецца, дыпламат выпаў з акна аднаго з верхніх паверхаў пасольства. Абставіны яго падзення невядомыя, цела загінулага было рэпатрыявана на наступны дзень.

05.11.2021 / 15:05

DPA

Загінуламу было 35 гадоў, і ён быў акрэдытаваны з лета 2019 года як другі сакратар пасольства. Нямецкая разведка, піша Der Spiegel, лічыла яго супрацоўнікам ФСБ, які працаваў пад дыпламатычным прыкрыццём, піша meduza.io.

У публікацыі Der Spiegel імя загінулага не прыводзіцца, аднак The Insider і Bellingcat, вывучыўшы адкрытыя крыніцы, прыйшлі да высновы, што яго звалі Кірыл Жало. Ён сын начальніка Упраўлення па абароне канстытуцыйнага ладу ФСБ генерал-лейтэнанта Аляксея Жало.

У пасольстве РФ і МЗС Германіі пацвердзілі факт гібелі дыпламата, адмовіўшыся даваць якія-небудзь падрабязнасці.

Nashaniva.com