Мінздароўя: За суткі 1991 выпадак каранавіруса

Мінздароўя паведамляе, што за суткі ў краіне зарэгістраваны 1991 выпадак каранавіруса, а выпісаныя 2245 чалавек.

05.11.2021 / 14:21

Учора паведамлялася пра 1998 выпадкаў, пазаўчора — 1996.

З пачатку пандэміі ў краіне былі зарэгістраваныя 610 022 чалавекі са станоўчым тэстам на кавід. Выздаравелі 584 714.

За мінулыя суткі памерлі 16 чалавек (за ўвесь час 4 712), паведамляе Мінздароўя.

За мінулыя суткі выканана 34 885 тэстаў.

Мінздароўя таксама паведамляе, што больш за 2 млн 988 тысяч беларусаў атрымалі першую дозу вакцыны, з іх 2 304 000 прайшлі поўны курс вакцынацыі.

Nashaniva.com