Італія пачне выдаваць еўрапейскія кавід-сертыфікаты тым, хто прышчапіўся вакцынамі, не ухваленымі ЕС
Улады Італіі будуць выдаваць кавід-сертыфікаты еўрапейскага ўзору людзям, якія прышчапіліся вакцынамі, не ўхваленымі ў Еўрасаюзе, калі яны атрымалі бустарную дозу прэпаратаў Pfizer або Moderna.
05.11.2021 / 12:41
Для атрымання сертыфіката бустарны ўкол трэба будзе зрабіць не раней, чым праз 28 дзён, і не пазней, чым праз паўгода пасля завяршэння першапачатковага курсу вакцынацыі, піша meduza.io.
Расійская вакцына «Спутнік V» пакуль не прызнаная ў Еўрасаюзе. Працэс яе ўхвалення ідзе з вясны і, як чакаецца, не завершыцца раней за пачатак 2022 года.