Бабарыка з калоніі: Зайздрошчу ўсім, хто бачыў Беларусь, якая выйшла на сустрэчу са свабодай

Экс-банкір Віктар Бабарыка, які адбывае тэрмін у калоніі Наваполацка, даслаў адказ на ліст жыхаркі Гомеля. Успамінаючы падзеі лета-восені 2020 года, ён піша: «Зайздрошчу вам усім, тым, хто бачыў Мінск і Беларусь у адзіным парыве, якая выйшла на сустрэчу са свабодай і жаданнем быць чалавекам. Веру, што ўсе гэтыя жаданні здзейсняцца!»

05.11.2021 / 12:00

Бабарыка ўспамінае вершы Кіплінга ў перакладзе Лазінскага «Запавет» і адзначае: «Вельмі натхняльна!», паведамляюць naviny.online.

У вершы ёсць радкі: «Умей поставить в радостной надежде нa карту всё, что накопил c трудом, вcё проиграть и нищим стать, как прежде, и никогда не пожалеть o том».

Віктар Бабарыка адзначае, што сёлета адкрыў для сябе творчасць Ларысы Геніюш. «Ды і сучасныя аўтары 2020 года вельмі моцна дадалі. Я маю на ўвазе беларусаў», — заўважыў ён.

Былы кіраўнік «Белгазпрамбанка» ў маі 2020 года заявіў пра прэзідэнцкія амбіцыі. У яго ініцыятыўную групу ўвайшлі больш за 10 тысяч чалавек, 18 чэрвеня 2020 года ён быў арыштаваны і адпаведна не дапушчаны да выбараў, а праз год, 6 ліпеня 2021 года, асуджаны на 14 гадоў калоніі.