Студэнт назваўся міліцыянерам і шантажаваў падлетка

21-гадовы студэнт з Мінска хацеў набыць электронную цыгарэту праз інтэрнэт. Пабачыўшы, што прыладу прадае непаўналетні, пакупнік назваўся міліцыянерам, адабраў вэйп і пачаў пагражаць адказнасцю.

02.11.2021 / 17:11

Пасля студэнт стаў перапісвацца са сваёй ахвярай з іншага акаўнта і даведаўся, што падлетак быў сведкам па крымінальнай справе аб падпале. Пасля ўжо з акаўнта «міліцыянера» пачаў шантажаваць школьніка працягам расследавання, калі не атрымае 1000 даляраў.

У выніку студэнта затрымалі. Заведзена крымінальная справа.

Чытайце таксама
«Сказаў: тут паедзе прэзідэнт, трэба высякаць дрэвы». Пажылую жанчыну абакраў рабаўнік, які прадставіўся дзяржслужбоўцам 

Nashaniva.com