Мінздароўя: За суткі — 1985 выпадкаў каранавіруса

Паводле афіцыйных звестак, з 25 кастрычніка колькасць выпадкаў у дзень не перасягала 2000.

31.10.2021 / 13:35

Мінздароўя паведамляе, што за суткі зафіксавана 1985 выпадкаў каранавіруса, а выпісаныя 2 648 чалавек.

Агулам, з пачатку пандэміі, у Беларусі былі зарэгістраваныя 600 168 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 573994.

За ўвесь час памёр 4 631 чалавек (17 за суткі).

За мінулыя суткі выканана 37 694 тэсты.

Nashaniva.com