Мужчына выпадкова выліў 1600 літраў каньяку ў каналізацыю і атрымаў 4 гады дамашняй хіміі

Майстар участка разліву алкаголю на мінскім «Крышталі» трапіў у непрыемную сітуацыю. З-за яго халатнасці 1622,13 літра паўфабрыкату каньяку выцеклі ў трубаправод.

30.10.2021 / 16:12

Мужчына ўнёс у журнал агляду рэзервуараў і арматуры запіс аб адсутнасці заўваг. Аднак перад пачаткам працоўнай змены не пераканаўся ў завяршэнні разліву паўфабрыкату каньяку.

Краны былі адкрыты, і прадукт трапіў у каналізацыю. Туды выліліся 1622,13 літра прадукту на суму 34 095 рублёў.

Мужчыну далі 4 гады хатняй хіміі, а таксама будуць спаганяць шкоду.

Nashaniva.com