У Докшыцах ператрус за лайк у Аднакласніках

30.10.2021 / 13:46

У Докшыцах ператрус у Алены Падбярэзскай. Нібыта заведзена крымінальная справа за лайк у «Аднакласніках» пад допісам з канала «Мая краіна Беларусь» пра справу Зельцэра.

Нагадаем, пасля трагедыі на Якубоўскага, у выніку якой загінулі супрацоўнік КДБ Дзмітрый Федасюк і айцішнік Андрэй Зельцэр, па ўсёй краіне прайшлі масавыя затрыманні людзей, што пакідалі негатыўныя каментары на адрас першага. У самім МУС адрапартавалі, што ўжо выявілі больш за 200 такіх каментатараў.

Nashaniva.com