Для атрымання планавай меддапамогі трэба будзе здаць ПЛР

Пра гэта заявіў памочнік Лукашэнкі Аляксандр Косінец. Для аказання планавай медыцынскай дапамогі насельніцтву будуць задзейнічаны абласныя бальніцы і рэспубліканскія навукова-практычныя цэнтры.

21.10.2021 / 16:31

«Дапамога ў галіне анкалогіі, кардыялогіі, траўматалогіі, неўралогіі і нейрахірургіі, педыятрыі, акушэрства і гінекалогіі, планавая стаматалогія — гэта будзе аказвацца ў поўным аб'ёме», — сказаў ён.

Але ёсць нюанс. Паводле яго слоў, папярэдне пацыент павінен будзе здаць аналіз на ПЛР, каб была поўная ўпэўненасць, што ў яго няма кавіду.

Кошт ПЛР-тэста ў Беларусі цяпер ад 17 рублёў.

Nashaniva.com