Што значаць геаметрычныя знакі на беларускіх купюрах, якія супадаюць са знакамі зладзеяў з серыяла «Гульня ў кальмара»?

Рэйтынгі рве новы серыял Netflix «Гульня ў кальмара». На масках памочнікаў галоўнага злодзея ў ім — геаметрычныя фігуры квадрата, трыкутніка і круга. У сацыяльных сетках зубаскаляць, што на самых хадавых беларускіх купюрах: 10, 20 і 50 рублёў, — такія ж самыя знакі. Што яны значаць?

18.10.2021 / 16:50

Аказваецца, гэтыя знакі — агульныя для банкнот многіх валют свету тактыльныя абазначэнні, па якіх слабавідушчыя людзі могуць зразумець намінал купюры. 

Аналагічным чынам памячаюцца, напрыклад, украінскія грыўні. 

Nashaniva.com