У Глыбокім мужчына пабіўся з пенсіянерамі ў чарзе ў паліклініцы, а пасля сам прыйшоў у міліцыю

12 кастрычніка ў глыбоцкай паліклініцы здарыўся канфлікт — мужчына хацеў трапіць да доктара без чаргі.

14.10.2021 / 11:13

Два пенсіянеры абурыліся нахабнымі паводзінамі, а сварка скончылася тым, што аднаго пенсіянера ўдарылі шапкай, а другі атрымаў кулаком у твар. 

У выніку мужчына, які пабіўся ў паліклініцы, сам прыйшоў у міліцыю. На яго склалі пратаколы за хуліганства.

Nashaniva.com