Забілі і кінулі цела ў раку: затрыманыя 15-гадовы сын з маці

9 кастрычніка рыбакамі ў рацэ Ясельда ў Іванаўскім раёне было знойдзена цела мужчыны. Загінулым аказаўся 36-гадовы мясцовы жыхар.

11.10.2021 / 14:22

Было ўстаноўлена, што смерць мужчыны носіць крымінальны характар, паведамляе СК.

Па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства затрыманыя 33-гадовая былая жонка загінулага, іх 15-гадовы сын, а таксама цяперашні 41-гадовы сужыцель жанчыны. 

Завялі крымінальную справу.

Nashaniva.com