Два падлеткі ў Віцебску ляжалі на магілах — і здымалі гэта на відэа

Інцыдэнт адбыўся 30 чэрвеня на Загорскіх могілках у Віцебску.

11.10.2021 / 13:59

Два падлеткі (16 і 17 гадоў) ляжалі на магілах, пілі спіртное, вырвалі крыж з пахавання і пазіравалі з ім на камеру. Затым выклалі ролік у сацыяльнай сетцы.

Хлопцаў абвінавачваюць у злосным хуліганстве. Пракуратура перадала справу ў суд. Адзін падлетак вучыцца ў школе, другі — у каледжы.

Nashaniva.com