ЗША правяраюць інфармацыю, ці быў забіты Андрэй Зельцэр грамадзянінам гэтай краіны

«Мы бачылі трывожныя паведамленні пра інцыдэнт са стральбой у Мінску 28 верасня і шкадуем аб гвалце і гібелі людзей», — заявіла амбасадарка ЗША ў Беларусі Джулі Фішэр. Тэкст яе заявы апублікаваны на старонцы амбасады ЗША ў Фэйсбуку.

30.09.2021 / 17:17

«Мы бачылі паведамленні з беларускіх і расійскіх крыніц аб тым, што ахвяра была грамадзянінам ЗША. Мы запытваем дадатковую інфармацыю і ў цяперашні час не можам пацвердзіць такія паведамленні», — падкрэсліла дыпламат.

Фішэр таксама адзначыла: «Гэты інцыдэнт, відаць, з'яўляецца яшчэ адным доказам пагарды правамі чалавека з боку рэжыму і яго гатоўнасці выкарыстоўваць экстрэмальныя метады для прыстрашкі палітычных апанентаў — мадэль, якая, на жаль, добра зарэкамендавала сябе ў Беларусі.

Злучаныя Штаты асуджаюць гэтыя дзеянні і ўвесь спектр палітычна матываваных нападаў на грамадзянскую супольнасць, сродкі масавай інфармацыі, прыватныя кампаніі і палітычных апанентаў».

Nashaniva.com