У Мінск са Швейцарыі прылятаў самалёт. Але палітзняволеную Наталлю Хершэ не забраў

Карыстальнікі інтэрнэту звярнулі ўвагу на самалёт швейцарскіх ВПС, які з Жэневы праз Вільню прыляцеў днём у Мінск. Праз 35 хвілін ён вылецеў назад. Ва ўмовах забароны на палёты над Беларуссю еўрапейскім авіякампаніям гэта падалося вельмі дзіўным.

22.09.2021 / 17:45

Людзі выказалі думку, што самалёт прылятаў па палітзняволеную грамадзянку Швейцарыі Наталлю Хершэ, але ў МЗС краіны на запыт «Еўрарадыё» праяснілі сапраўдную прычыну прылёту:

— Гэты самалёт быў задзейнічаны швейцарскімі ўладамі для правядзення аперацыі па рэадмісіі асоб, якія былі абавязаныя пакінуць тэрыторыю Швейцарыі. Па меркаваннях абароны даных швейцарскія ўлады не маюць права агучваць якія-небудзь іншыя звесткі.

Nashaniva.com