Уладзіслаў Вялічка выйшаў на волю

Затрыманы сёння раніцай Улад Вялічка на волі. Пра гэта паведаміла ягоная жонка Алена Вялічка.

04.08.2021 / 21:24

Улад Вялічка 12 гадоў узначальваў міжнародны кансорцыум «ЕўраБеларусь». Аднак па інфармацыі яго калег, апошнія гады ён не займаўся грамадскай дзейнасцю і працаваў у кірунку міжнароднага кансалтынгу. 

Улад нарадзіўся ў 1973 годзе ў Мінску, скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта. Меў дачыненне да стварэння шэрагу грамадскіх арганізацый і сетак, працаваў менеджарам, займаўся пытаннямі міжнароднага супрацоўніцтва, арганізацыйнага развіцця, маніторынгу і ацэнкі, а таксама забяспечваў удзел арганізацый грамадзянскай супольнасці ў ініцыятыве ЕС «Усходняе партнёрства».