Кіраўнік МЗС Украіны пра смерць беларуса Віталя Шышова ў Кіеве: Зробім усё магчымае для расследавання

Міністр замежных спраў Украіны Дзмітрый Кулеба адрэагаваў на смерць беларускага актывіста Віталя Шышова ў Кіеве. Кіраўнік украінскага МЗС абяцае, што Украіна зробіць усё магчымае для расследавання гэтай сітуацыі, паведамляе РБК-Украіна.

03.08.2021 / 15:37

«Я шакаваны трагічнай весткай аб смерці беларускага актывіста Віталя Шышова і выказваю спачуванні яго родным і блізкім. Украіна зробіць усё магчымае для расследавання гэтай справы: важна выявіць усю праўду аб яго трагічнай смерці», — напісаў кіраўнік украінскага МЗС.

Кіраўнік «Беларускага дома ва Украіне» Віталь Шышоў прапаў у панядзелак. Ён выйшаў раніцай на прабежку, але дадому не вярнуўся. Сёння яго знайшлі павешаным у адным з паркаў.

Слядоў бойкі на месцы не было. Што вядома пра таямнічую смерць Шышова, якога знайшлі ў Кіеве павешаным