Галоўчанка назваў «галоўную контрсанкцыю» Беларусі

Пра гэта прэм'ер-міністр Беларусі паведаміў, адказваючы на пытанні журналістаў па выніках нарады ў Лукашэнкі, піша БелТА.

06.07.2021 / 15:14

БелТА

«Цяпер мы працуем над тым, каб прадпрыемствы і галіны Беларусі не панеслі ўрону ад санкцый. Адсутнасць эфекту ад санкцый — гэта пакуль наша галоўная контрсанкцыя», — сказаў прэм'ер-міністр.

Раман Галоўчанка звярнуў увагу, што Беларусь упершыню сутыкнулася з незаконнымі сектаральнымі санкцыямі, якія супярэчаць міжнароднаму праву. «Мы прааналізавалі кожную галіну, якая зведала санкцыйны націск, вычленілі ўсе рызыкі, ацанілі магчымыя страты і сфармулявалі траекторыю руху для мінімізацыі гэтых страт», — сказаў ён.

Паводле яго слоў, урад адэкватна ацэньвае магчымыя страты.