Не раней за восень. У Казахстане назвалі тэрміны пачатку паставак нафты ў Беларусь

Міністр энэргетыкі Казахстана Нурлан Нагаеў распавёў, што краіна пачне пастаўляць нафту і нафтапрадукты ў Беларусь не раней за восень 2021 года, паведамляе «Казинформ».

30.06.2021 / 17:05

Нядаўна бакі дамовіліся аб пастаўцы такіх вуглевадародаў з Казахстана ў Беларусь. Па словах Нагаева, пасля ратыфікацыі адпаведнага дакумента парламентам складуць план і пералік тавараў, якія могуць быць пастаўленыя ў Беларусь, абмяркуюць віды і аб'ёмы нафтапрадуктаў. Парламент Казахстана адновіць сваю працу восенню. Тады пагадненне і ўнясуць на ратыфікацыю.

Nashaniva.com