Журналістку Глафіру Жук адлічылі з факультэта журналістыкі БДУ

Афіцыйная прычына адлічэння — дзяўчына не здала сесію.

29.06.2021 / 12:00

Глафіра асвятляла для «Народнай волі» працэс па «справе студэнтаў» у Доме правасуддзя і была затрыманая праз некалькі дзён.

Яе абвінавацілі ў несанкцыянаваным пікеце і асудзілі на 30 сутак.

Затрымалі ў салоне прыгажосці, усю камеру адправілі ў карцар. Журналістка Глафіра Жук распавяла пра 30 сутак на Акрэсціна

Nashaniva.com