У Літве мінімальны заробак вырасце да 600 даляраў чыстымі

У 2022 годзе мінімальны заробак у Літве можа павялічыцца да 703 еўра «на паперы» (або 504 еўра «чыстымі»), піша Delfi.

23.06.2021 / 16:12

Delfi

У гэтым годзе памер мінімалкі складае 642 еўра «бруднымі», або 468 еўра на рукі.

У Беларусі з 1 студзеня мінімалка складае 400 рублёў, на сёння гэта 132 еўра.

504 еўра — гэта трохі больш за 600 даляраў па цяперашнім курсе.

Nashaniva.com