У Маскве забароняць наведваць кафэ і рэстараны без прышчэпкі або тэста

З 28 чэрвеня ў кафэ і рэстараны змогуць хадзіць толькі «наведвальнікі, якія маюць абарону» ад каранавіруснай інфекцыі COVID-19.

22.06.2021 / 15:28

Адпаведны ўказ падпісаў мэр Масквы Сяргей Сабянін, піша РБК.

Пацвярджэннем абароненасці ад COVID-19 будзе лічыцца альбо праходжанне курса вакцынацыі, альбо перанесеная ў апошнія паўгода хвароба, альбо наяўнасць свежага дакумента аб адмоўным тэсце.

Nashaniva.com