Двум беларускім клубам у Лізе канферэнцый трапіліся «моцныя арэшкі»

Сёння прайшло лёсаванне першых раўндаў футбольнай Лігі Еўропы і Лігі канферэнцый (ЛК). ЛК — новы турнір, трэці па значнасці, але менавіта ў ім бяруць удзел у еўракубках БАТЭ, «Дынама» Брэст і «Тарпеда» Жодзіна. 

16.06.2021 / 15:09

БАТЭ ў другім раўндзе згуляе з пераможцам матчу Дынама Батумі/Трэ Пене (Сан-Марына).

А вось двум клубам трапіліся «моцныя арэшкі». Брэсцкае «Дынама» згуляе з «Вікторыяй» Пльзэнь, а жодзінскае «Тарпеда» з «Капенгагенам».

Нагадаем, што «Шахцёр» у першым раўндзе кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў згуляе з балгарскім «Лудагорцам». У выпадку паразы беларускі клуб адправіцца ў кваліфікацыю Лігі Еўропы.

Nashaniva.com