Страшная аварыя на чавускай трасе: чацвёра загінулых, сярод іх — дзіця

У нядзелю, 6 чэрвеня, на чавускай трасе каля вёскі Раманавічы адбылася страшная аварыя. Пра гэта паведамілі чытачы «МагілёўАнлайн».

06.06.2021 / 16:32

Паводле інфармацыі відавочцаў, кіроўца аўтамабіля Citroën выехаў праз дзве суцэльныя, каб абагнаць іншую машыну. Яму насустрач рухалася фура. Кіроўца легкавіка не справіўся з кіраваннем і на поўным ходзе ўехаў у фуру.

Кіроўца вялікагруза спрабаваў затармазіць, аднак у аўтамабіля лопнула кола і пазбегнуць аварыі не ўдалося.

У выніку аварыі загінулі кіроўца і трое пасажыраў, сярод іх — паўтарагадовае дзіця.

Кіроўца фуры не пацярпеў.