«Белавія»: Нам прыйшлося павысіць кошт чартараў у Егіпет і Турцыю

Забарона на пралёт па паветранай прасторы Украіны і іншых сумежных дзяржаў вымусіла «Белавія» змяніць маршруты выканання чартарных рэйсаў, паведамілі ў прэс-службе нацыянальнага авіяперавозчыка.

01.06.2021 / 17:04

— Улічваючы абставіны, «Белавія» з 29 мая 2021 г.вымушана павысіць кошт выканання чартарных рэйсаў у Егіпет і Турцыю. Павышэнне кошту адбылося з прычын, якія не залежаць ад авіякампаніі, і ў роўнай ступені было ўжыта да ўсіх заказчыкаў чартарных рэйсаў, — гаворыцца ў паведамленні манапаліста.

Nashaniva.com