14-гадовага падлетка, які збег з бальніцы, знайшлі. Ён тры дні гуляў па горадзе

14-гадовы мінчук Цімафей Кір'янаў вечарам 16 мая самавольна пакінуў дзіцячае аддзяленне барысаўскай бальніцы. 

19.05.2021 / 15:16

Раніцай 19 мая падлетак сам вярнуўся ў бальніцу, паведамляе тэлеграм-канал «Шукае міліцыя».

З ім усё ў парадку. Па яго словах, ён гэтыя дні гуляў па горадзе.

Nashaniva.com