4 мая ўвечары на гродзенскай трасе абмяжуюць рух 

4 мая з 21.30 да 22.30 на 72-м км аўтадарогі М6 Мінск-Гродна паблізу вёскі Капусціна ў Валожынскім раёне запланаваны следчы эксперымент па факце ДТЗ, паведамілі БелТА ва УУС Мінаблвыканкама.

03.05.2021 / 17:52

Рух усіх відаў транспарту ў кірунку Мінска на гэтым участку будзе часова абмежаваны.

Nashaniva.com