У Глыбоцкім раёне перакуліўся магутны «Кіравец». Ратавальнікам давялося даставаць кіроўцу, зрэзаўшы руль ФОТЫ

Здарэнне адбылося ў пятніцу, 30 красавіка, у вёсцы Бортнікі, паведамляе kraj.by. Там перакуліўся трактар «Кіравец». Даставаць 46-гадовага кіроўцу з кабіны давялося выратавальнікам.

01.05.2021 / 15:07

Кіроўцу заціснула ў кабіне, і самастойна ён выбрацца не мог. Каб выцягнуць трактарыста, прыйшлося спачатку прыўздымаць «Кіравец» пры дапамозе трактара «Амкадор».

Затым работнік МНС забраўся ў кабіну і зрэзаў руль, якім была прыціснутая правая нага трактарыста. Пасля гэтага яго выцягнулі з кабіны.

Кіроўцу перадалі брыгадзе хуткай медыцынскай дапамогі, якая адвезла яго ў бальніцу.

Фоты kraj.by/112.by