Прэзідэнты Кыргызстана і Таджыкістана дамовіліся пра адвядзенне вайсковай тэхнікі ад мяжы

Прэзідэнты дзвюх краін абмеркавалі напружаную сітуацыю на мяжы рэспублік і дамовіліся пра адвядзенні вайсковай тэхнікі ад прыгранічных раёнаў з абодвух бакоў.

01.05.2021 / 12:37

Пра гэта паведамляе «РІА Навіны».

Бакі таксама дамовіліся стварыць сумесную камісію па рэвізіі ўсёй вайсковай тэхнікі на мяжы. Лідары адзначылі важнасць не дапускаць правакацыі ў памежных раёнах і выказалі ўпэўненасць у больш хуткім урэгуляванні сітуацыі.

Канфлікт на мяжы Таджыкістана і Кыргызстана пачаўся ў чацвер, 29 красавіка, з перастрэлкі памежнікаў і перарос у поўнамаштабныя баі. Прычынай стала даўняя тэрытарыяльная спрэчка дзвюх краін з-за водаразмеркавальнага пункта.

Паводле апошніх звестак, у Кыргызістана загінуў 31 чалавек, пацярпелі 154. З таджыкістанскага боку ахвярамі сталі 8 чалавек, яшчэ 110 атрымалі раненні.