У Мінску афіцыйныя прафсаюзы сабраліся ля пасольства ЗША і скандавалі «Санкцыям — не»

Удзельнікі мерапрыемства, звязанага з Федэрацыяй прафсаюзаў, сёння сабраліся ля пасольства ЗША.

01.05.2021 / 11:28

Яны абвясцілі, што адпраўляюць ліст у Адміністрацыю прэзідэнта ЗША. Па словах чалавека на трыбуне, гэта зрабілі, «каб яны ўбачылі нашы патрабаванні, наш клопат і наш пратэст».

Таксама ўдзельнікі скандавалі «Санкцыям — не».

Мітынг хутка скончыўся.