На вуліцы Чыгуначнай, дзе знакамітая воданапорная вежа, пабудуюць жылы квартал

Ідзе грамадскае абмеркаванне праекта дэталёвага планавання тэрыторыі ў межах праспекта Жукава — чыгункі Мінск/Брэст — зав. Соф'і Кавалеўскай — вул. Папова — межы вытворчай зоны — вул. Чыгуначнай, паведамляюць «Мінск-Навіны».

10.03.2021 / 14:28

«Мінск-навіны»

Абмеркаванне праводзіцца па 29 сакавіка ўключна. У сувязі з эпідэміялагічнымі абставінамі вырашана не ладзіць прэзентацыю праекта ўжывую, таму ўсе матэрыялы размешчаны на сайце адміністрацыі раёна, а таксама на папяровых плакатах у даступных месцах на названай тэрыторыі.

Цяпер у адзначаных межах размешчаны рознабаковыя забудовы: жылыя, вытворчыя, грамадскія і нават гісторыка-культурныя каштоўнасці (воданапорная вежа і карпусы чыгуначнай бальніцы). Каля траціны тэрыторыі займае жыллё (прыватны сектар і шматкватэрныя дамы, у асноўным двухпавярховыя). Таксама ўнутры раёна размяшчаецца дзіцячая харэаграфічная школа №1. Побач са скверам на вул. Малой ёсць стадыён, які раней належаў заводу сілікатных вырабаў. 

Праект прадугледжвае скарачэнне вытворчых тэрыторый і, адпаведна, павелічэнне жылой тэрыторыі. З гэтай нагоды спатрэбяцца таксама і новыя сацыяльныя аб’екты.

Усе заўвагі і прапановы па развіццю тэрыторыі ў межах праекта мінчане могуць выкласці ў пісьмовым або электронным выглядзе і адправіць у адміністрацыю Маскоўскага раёна да 19 сакавіка.