У Шклоўскім раёне мікрааўтобус сутыкнуўся з аўтацыстэрнай: кіроўца загінуў

Здарэнне адбылося 7 сакавіка каля 14:35 на трасе Орша — Магілёў каля вёскі Локуці, паведамляе ДАІ Магілёва ў сваім інстаграм-канале.

08.03.2021 / 13:26

36-гадовы магілёвец за рулём мікрааўтобуса «Мэрсэдэс Спрынтар» выехаў на сустрэчную паласу, дзе ў лабавую сутыкнуўся з цягачом DAF, які рухаўся ў сустрэчным кірунку.

Кіроўца «Мэрсэдэса» памёр на месцы здарэння. Яго 31-гадовую пасажырку з траўмамі шпіталізавалі.

Фота ДАІ Магілёва