Украіна пакінула Беларусь у «чырвонай» зоне, патрэбны каранцін або ПЦР-тэст

Украіна абнавіла спіс краін «чырвонай» і «зялёнай» зон. «Чырвоны» спіс скараціўся да 61 краіны, піша РБК-Украіна.

26.02.2021 / 14:37

РБК-Украіна

У параўнанні з папярэднім тыднем «чырвоны» спіс скараціўся на 10 краін. Такім чынам, «зялёнымі» сталі Швейцарыя, Грузія, Калумбія, Кіпр, Румынія, Балівія, Балгарыя, Батсвана, Малайзія, Расія.

Беларусь, як і Польшча, Літва, Латвія, Чэхія, Італія, Іспанія застаюцца ў «чырвонай зоне».

Па прыездзе з гэтых краін патрэбна двухтыднёвая самаізаляцыя. Датэрмінова з яе можна выйсці, калі ПЦР-тэст пакажа адмоўны вынік. Пры гэтым можна прывезці тэст з сабой, але ён павінен быць зроблены не раней, чым за двое сутак да прыезду.