Справа лыжнікаў у Маладзечне. Стала вядома, якія пакаранні атрымалі ўсе 19 затрыманых

14 лютага пад Маладзечнам затрымалі 19 чалавек. Іх абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве. «Рэгіянальная газета» даведалася, якое пакаранне яны панеслі.

20.02.2021 / 11:12

20 сутак атрымаў адзін мужчына, у астатніх сямі — 15 сутак. Таксама 15 сутак далі двум жанчынам. Штрафы атрымалі дзевяць жанчын — ад 25 да 30 базавых велічынь.

Усіх судзілі ў будынку Маладзечанскага РАУС.

Чытайце таксама: Міліцыя пахвалілася затрыманнем 19 лыжнікаў пад Маладзечнам ВІДЭА

Nashaniva.com