Кошт біткойна перавысіў $56 тысяч — такога ніколі не было

Курс крыптавалюты абнавіў гістарычны максімум.

20.02.2021 / 09:30

Фота Depositphotos.com

Біткойн падчас гандлёвай сесіі рос на 8,86% і на піку дасягаў $56,175 тысячы. Пра гэта сведчаць звесткі таргоў на пляцоўцы Coindesk на 00:17. 

Што такое біткойн?

Гэта дэцэнтралізаваная сістэма аднайменнай крыптавалюты на аснове тэхналогіі блокчэйн, якую здабываюць самі карыстальнікі — удзельнікі сістэмы. 

Канцэпцыя сістэмы была апублікаваная ў лістападзе 2008 года яе аўтарам або калектывам аўтараў (дакладна невядома) пад псеўданімам Сатосі Накамота. Папулярнасць і кошт біткойна ў апошнія гады выраслі неймаверна. Эмісія біткойна натуральным чынам абмежаваная, цяпер вялікая частка біткойнаў ужо здабыта.

Як расла цана на биткойн

Графік ТАСС

Nashaniva.com