Студэнты і выкладчыкі з гістфака БДУ сабралі подпісы супраць прызнання нацыянальнага сцяга экстрэмісцкім

15.02.2021 / 19:46

Студэнты і выкладчыкі гістарычнага факультэта БДУ сабралі і адправілі ў Палату прадстаўнікоў і Адміністрацыю прэзідэнта 100 «жывых» подпісаў супраць прызнання бела-чырвона-белага сцяга экстрэмісцкім. Гэта шостая частка ад усіх студэнтаў факультэта, і гэта ўлічваючы дыстанцыйнае навучанне.

Nashaniva.com