У Петрыкаўскім раёне на Прыпяці пад лёд праваліліся двое мужчын — іх дагэтуль не знайшлі

Трагедыя адбылася днём 31 студзеня каля паромнай пераправы недалёка ад вёскі Снядзін, паведамляе Tut.by са спасылкай на Асвод.

01.02.2021 / 12:38

Асвод

Дзяжурны па паромнай пераправе заўважыў людзей, якія праваліліся і да прыезду выратавальнікаў паспрабаваў аказаць ім дапамогу, але неўзабаве мужчыны пайшлі пад лёд.

Вадалазы да гэтага часу працягваюць пошукі мужчын.