Дзярждэпартамэнт ЗША асудзіў прымяненне сілы супраць пратэстоўцаў у Расіі

Злучаныя Штаты асуджаюць працяг прымяненьня сілы супраць пратэстоўцаў у Расеі, гаворыцца ў заяве Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША 31 студзеня, піша «Радыё Свабода».

31.01.2021 / 20:51

«ЗША асуджаюць працяг прымяненьня расейскімі ўладамі жорсткай тактыкі супраць мірных пратэстоўцаў і журналістаў другі тыдзень запар», — гаворыцца ў заяве амэрыканскага зьнешнепалітычнага ведамства.

Дзяржаўны дэпартамэнт заклікае расейскія ўлады вызваліць затрыманых за «ажыцьцяўленьне сваіх правоў чалавека», у тым ліку — расейскага апазыцыянэра Аляксея Навальнага.

Вядома пра як найменш 4 тысячы затрыманых падчас масавых пратэстаў у Расеі. У тым ліку вядома пра ўжываньне электрашокераў супраць пратэстоўцаў у Санкт-Пецярбургу.

Nashaniva.com