У Расіі затрымана больш за 5000 чалавек

31.01.2021 / 23:40

Праваабаронцы паведамілі пра як мінімум 5021 затрыманага ўдзельніка акцый супраць карупцыі, раскрадання нацыянальнага багацця і за вызваленне зняволенне антыкарупцыйнага блогера Аляксея Навальнага, што прайшлі ў 75 гарадах Расіі.

Найбольш затрымалі ў Маскве — больш за 1600 чалавек, у Санкт-Пецярбургу — больш за 1100, у Краснаярску — каля 200.

Пратэсты праходзяць ужо другую нядзелю запар, пасля таго як атручаны «Навічком» Навальны вярнуўся з лячэння дадому і апублікаваў фільм «Палац для Пуціна», які сабраў у Ютубе больш за 103 млн праглядаў.

Nashaniva.com