Мінздароўя: За суткі 1766 выпадкаў каранавіруса

31.01.2021 / 14:32

Учора, паводле афіцыйных звестак, было 1852 выпадкі, заўчора — 1867.

З пачатку пандэміі — 248 336 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 235 838 пацыентаў.

За ўвесь час памерлі 1718 чалавек (10 за суткі).

За мінулыя суткі выканана 19 358 тэстаў. За ўвесь час — 4 472 245 тэстаў.

Nashaniva.com