Літоўскія СМІ: Віленскі фонд «Дапамога» Наталлі Калегавай выкарыстоўваў махлярскія схемы, каб зарабіць на размяшчэнні беларускіх эмігрантаў

25.01.2021 / 11:38

Літоўскі партал Lrt апублікаваў даследаванне пра дзейнасць арганізацыі «Дапамога», заснаванага беларускай эмігранткай Наталляй Калегавай і яе мужам.

Наталля Калегава, фота J. Stacevičiaus/LRT nuotr

Сям’я ўжо даўно жыве ў Вільні і мае бізнэс па здачы кватэр. Падчас пандэміі прыбытак іх кампаніі «Наталекс» рэзка скараціўся, але пасля беларускіх прэзідэнцкіх выбараў пайшоў угару.

Журналісты сцвярджаюць, што схема была такая: Калегава прапаноўвала беларусам-уцекачам кватэры ў Вільні, здавала іх па кошце, вышэй за рынкавы, а пасля яшчэ і прасіла кампенсацыю цаны ў міжнародных фондах. Пры гэтым публічна заяўляла, што дапамагае бясплатна.

Дамова, заключаная Калегавай: з эмігранта просяць шалёныя 750 еўра за кватэру на месяц

Каб атрымаць больш грошай з фонду, Калегава магла падробліваць дакументы арэнды. Апроч таго, журналісты знайшлі фальсіфікаваныя медыцынскія даведкі. Гэтыя дакументы былі патрэбныя ёй, каб даказаць, што беларусы фізічна пацярпелі і мелі патрэбу ў матэрыяльнай дапамозе. 

Nashaniva.com