Праваабаронцу Леаніду Судаленку падоўжылі ўтрыманне пад вартай яшчэ на 10 дзён

Праваабаронцу з Гомеля Леаніда Судаленку і яго памочніцу Марыю Тарасенка затрымалі 18 студзеня.

21.01.2021 / 21:01

Стала вядома, што мужчыну пасля 72 гадзін знаходжання ў ІЧУ працягнулі тэрмін утрымання пад вартай яшчэ на 10 дзён, а жанчыну адпусцілі дадому. Пра гэта паведамляе «Гомельская вясна».

Гамяльчук застаецца пад падазрэннем у фінансаванні масавых беспарадкаў, што падпадае пад арт. 342 УК РБ.

Nashaniva.com