Лукашэнка аб хакейным чэмпіянаце і перамовах з апазіцыяй: На калені мы не станем

Лукашэнка на ўручэнні прэміі «За духоўнае адраджэнне» выказаўся па пытанні правядзення чэмпіянату свету па хакеі і правядзення перамоваў з апазіцыяй.

12.01.2021 / 17:26

«Як не скажаш на злобу дня аб апошніх перамовах з міжнароднай федэрацыяй хакея. Не паспелі яны скончыцца, як нашы збеглыя абрынуліся на найлепшых нашых сяброў. Не беларусаў, замежных сяброў, якія заўсёды падтрымлівалі і падтрымліваюць нас. Вельмі шкада, што ёсць сярод нас і такія.

Але я хачу сказаць, калі ўжо гэтае пытанне на слыху. Мы гатовыя да правядзення любых міжнародных, у тым ліку культурных, спартыўных спаборніцтваў. А што тычыцца чэмпіянату свету па хакеі, які мы выйгралі ў сумленнай барацьбе, я заявіў, што мы гатовыя арганізаваць яго хоць заўтра. Але для гэтага нямала трэба будзе зрабіць. І, на жаль, прыйдзецца даказваць, што мы людзі і мы завёмся людзьмі. І ў нас ёсць свая краіна! Але мы гатовыя размаўляць з усімі сумленнымі людзьмі. У тым ліку, з апазіцыяй. Але не са здраднікамі. Мы гатовыя весці дыялог з любой апазіцыяй, па любых пытаннях. Пачынаючы ад канстытуцыйных зменаў і заканчваючы будучыняй нашай Беларусі. Але не перад кім мы на калені не ўстанем!» — сказаў палітык.

Nashaniva.com