Вясковец знайшоў снарад, распілаваў — і падарваўся на ім

12.01.2021 / 14:47

61-гадовы жыхар вёскі Завітая ў лістападзе знайшоў артылерыйскі снарад, а днём 11 студзеня прынёс на працу. Пры спробе распілаваць боепрыпас адбыўся выбух.

Мужчына з цялеснымі пашкоджаннямі дастаўлены ў бальніцу ў цяжкім стане, паведамляе СК.

На месцы здарэння працавала следча-аператыўная група.

Nashaniva.com