На пятніцу абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі з-за моцнага снегападу

07.01.2021 / 12:34

БелТА

У многіх раёнах краіны у пятніцу чакаецца моцны снег. Месцамі наліпанне мокрага снегу, слабыя туман і галалёд.

На асобных участках дарог — галалёдзіца. 

Тэмпература паветра на працягу сутак чакаецца ад мінус 4 да +2.

У Мінску ўначы і раніцай чакаецца моцны снег. Цягам дня чакаецца больш за 15 мм ападкаў. Чакаецца мінусавая тэмпература.

Nashaniva.com