У Быхаве на тэрыторыі былой вайсковай часці згарэлі два чалавекі

25.12.2020 / 19:53

У Быхаве падчас тушэння пажару на тэрыторыі былой вайсковай часці знайшлі целы двух чалавек, паведамляе прэс-служба МНС.

Паведамленне пра пажар закінутага будынка ў Быхаве па вуліцы Смалячкова паступіла ратавальнікам 25 снежня ў 03.23.

Пры тушэнні ратавальнікі знайшлі целы двух чалавек, іх асобы высвятляюцца.

У выніку пажару знішчаны дах і перакрыцце будынка. Прычына пажару пакуль высвятляецца.

Nashaniva.com