Чаму гэтай зімой больш акон са сняжынкамі, чым звычайна

25.12.2020 / 15:59

Лоджыя ў Мінску.

Гэтай зімой у многіх гарадах акон са сняжынкамі больш, чым звычайна.

Лоджыя ў Мінску.

Гэта вынік закліку апазіцыйных асяродкаў. Так адрэагавалі на затрыманні людзей за іншыя формы публічнага пратэсту. У прыватнасці, ініцыятыва «Голас» звярнулася з відэазваротам: «Ва ўсіх беларусаў толькі адно жаданне на Новы год: жыць у Новай Беларусі. Але, каб гэтае жаданне здзейснілася, нам патрэбны кожны голас. І хай гэтыя галасы будуць бачныя з кожнага акна нашай краіны».

Раней многія ў Мінску ў знак патрабавання свабодных выбараў вешалі на вокнах чыстыя аркушы паперы.

Акрамя таго, на хвалі пратэстаў многія кватэры ўпрыгожвалі беларускімі сцягамі і бел-чырвона-белай атрыбутыкай.

СГ